19 студзеня ў актавай зале сярэдняй школы №8 адбылася сустрэча вучняў, арганізаваная педагогам дадатковай адукацыі Анішчык Н.М. і навучэнцамі аб’яднання па інтарэсах “Гістарычнае краязнаўства”, з Чыгрыным Сяргеем Мікалаевічам – вядомым паэтам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам, краязнаўцам, перакладчыкам і даследчыкам. Сяргей Чыгрын – знакавае імя для літаратурнай Слонімшчыны, усё жыццё вывучае гісторыю і культуру Беларусі і замежжа. Выпусціў больш за 70 кніг, апублікаваў сотні артыкулаў, прысвечаных вядомым дзеячам беларускай гісторыі і культуры. На сустрэчы Сяргей Мікалаевіч вельмі цікава на прыгожай беларускай мове распавядаў пра гісторыю фотаздымка на Слонімшчыне. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала выстава “Таинство фотографии”, падрыхтаваная Анішчык Н.М. На выставе былі прадстаўлены кнігі С.М.Чыгрына з фотаздымкамі Слонімшчыны і калекцыя фотаапаратаў розных часоў. Кожны прысутны мог разгледзець і дакрануцца да экспанатаў.

Ярмолава Т.А., метадыст цэнтра творчасці

Поделиться
Перейти к содержимому