5 мая у касцеле святога Андрэя ў Слоніме прайшлі ўрачыстыя набажэнствы ў гонар Маці Божай Жыровіцкай, якая ў каталікоў лічыцца заступніцай Беларусі.
Узначаліў святочную Імшу біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На свята прыйшло шмат людзей. Пасля набажэнстваў адбылася ўрачыстая працэсія з іконай Маці Божай. Потым для прыхаджан і гасцей парафіі быў падрыхтаваны святочны канцэрт і пачастункі.