Слонімская раённая бібліятэка носіць імя Якуба Коласа. Пры бібліятэцы працуе Музей беларускай кнігі, адзін з пакояў якога змяшчае невялікую экспазіцыю аб галоўных этапах жыцця, зборы твораў, юбілейныя выданні, рэдкія кнігі Я. Коласа 1914, 1928 гадоў. Вялікай каштоўнасцю з’яўляецца кніга “Адшчапенец” з аўтографам пісьменніка для Слонімскай бібліятэкі. Экспазіцыя сістэматычна папаўняецца новымі публікацыямі пра Я. Коласа і выданнямі яго твораў, дзякуючы сяброўству з унучкай Я. Коласа Верай Міцкевіч, якая не аднойчы наведвала бібліятэку.
ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” атрымала ў дар каштоўныя выданні з установы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”, галоўным захавальнікам фондаў якога з’яўляецца праўнучка песняра – Васіліна. Нашчадкі Я. Коласа – унучкі Марыя і Вера і праўнучка Васіліна Міцкевічы, як аўтары прадмоў, – пакінулі памятныя надпісы.
Тамара Батыраўна Гайдук, дырэктар ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа”