Вучні Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў Улад Федаровіч і Міша Гаўрылаў – дуэт “Мажорыкі” – прынялі ўдзел у VI адкрытым Рэспубліканскім конкурсе “Беларускія таленты”, які адбыўся 8 снежня ў Мінску пры падтрымцы Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Конкурс – удзел – перамога – менавіта аб такім удалым творчым ланцужку марыць кожны артыст. Слонімскі дуэт ізноў падцвердзіў свой высокі музычны ўзровень, атрымаўшы першае месца ў гэтым конкурсе. Юныя музыкі выканалі п’есу Е. Дзярбенка “Курыны рон-н-рол” і ўразілі не толькі слухачоў але і прафесійнае журы. Перамогу хлопчыкі падзялілі са сваімі настаўніцамі Т.А. Дэконскай і Л.П. Пансевіч. У якасці падарунка слонімскія музыканты атрымалі сертыфікат на ўдзел у V юбілейным міжнародным конкурсе “Музыкі святло” і былі адзначаны Дыпломам лаўрэата І ступені.
Жадаем нашым юным талентам новых творчых поспехаў!
Алена ЛЫНЬКО.