Падчас выхаваўчага мерапрыемства “Героі беларускага спорту і іх дасягненні”, якое прайшло ў форме вуснага часопіса, пяцікласнікі ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна” даведаліся аб знакамітых спартсменах Рэспублікі Беларусь і іх дасягненнях у разнастайных відах спорту, падрыхтоўцы каманды нашай краіны да Алімпійскіх гульняў у Токіа. Навучэнцы змаглі паглыбіць свае веды пра цікавыя факты біяграфіі людзей, якія з’яўляюцца гонарам Беларусі, і ўпэўніліся ў тым, што стаць сапраўдным спартсменам можна толькі тады, калі ты гатовы  аддаць спорту многа сілы, энергіі, здароўя, працы і жадання. Сапраўдны спартсмен набывае шмат якасцей: спрыт, цярпенне, трапнасць, грацыёзнасць, шпаркасць, стройная фігура, правільная пастава. Аднак не ўсе ведаюць, каб дамагчыся ўсіх гэтых якасцей, спартсмены вельмі  шмат трэніруюцца. З дня ў дзень, з раніцы да вечара, жыццё спартсмена праходзіць у трэніроўках. Не кожны здольны на такое. А займацца фізкультурай у сваё задавальненне і для ўмацавання здароўя павінен кожны.

Exif_JPEG_420

Рыхтуючы паведамленні пра Дар’ю Домрачаву, Максіма Мірнага, Вікторыю Азаранка, Алу Цупер, Антона Кушніра, Уладзіслава Ганчарова навучэнцы даведаліся, кім марылі стаць алімпійскія чэмпіёны ў дзяцінстве. Зразумелі, што біяграфіі вялікіх спартсменаў падобныя. Усе яны пачыналі свой шлях са спартыўных школ і секцый, трэніровак, першых перамог. Аднак не ўсе з іх у выніку выбралі тое, чым займаліся ў юным узросце. Магчыма, калі б нешта пайшло інакш, свет ведаў бы гэтыя імёны за зусім іншыя дасягненні ў іншых відах спорту.

Куляшова Наталля Аляксееўна, педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 5 класа

Поделиться
Перейти к содержимому