Ты такі ненаглядны –
Мой радзімы куточак зямлі.
Ты такі ненаглядны –
Край дзе крылы ўзнімаюць буслы…
У рамках правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры ў групе падоўжанага дня ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна” адбыўся арт-праект “Беларусь мая, сінявокая”. Мерапрыемства праходзіла з мэтай выхавання ў вучняў найлепшых традыцый нацыянальнай культуры, раскрыцця адметных якасцей беларусаў, нашых продкаў; выхоўвання павагі да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчына.
На свята былі запрошаны бацькі навучэнцаў, настаўнікі, увазе якіх прадстаўлены тэатралезаваныя замалёўкіі, вершы беларускіх паэтаў, песні на роднай мове, танцавальны нумар “Беларусачка”.
Мерапрыемства праходзіла пад дэвізам: “Зямля бацькоў – мая зямля”.
Давайце сябры ў год міру і стварэння нанова адкрыем для сябе нашу Беларусь, будзем ганарыцца ей і зробім усё-усё, каб нашу краіну ведаў і паважаў увесь свет.
Таццяна Семянча, выхавацель ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна”