Сярод навучэнцаў 3 класа Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы прайшла віктарына “Беларусь – краіна маёй будучыні”.


Падчас правядзення мерапрыемства дзеці паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі і знаўцамі роднай дзяржавы, яе сімволікі, беларускай мовы. Каманды “Сінявочкі” і “Мудрэйшыя” ўспомнілі вядомых гістарычных асоб, правялі завочнае падарожжа па Мінску, а таксама па Беларусі, называлі прадукцыю, якую выпускаюць на нашых прадпрыемствах, дапісвалі беларускія прыказкі і тлумачылі іх значэнне.
Перамагла каманда “Мудрэйшых” (камандзір Аляксандр Еўхута), якая была ўзнагароджана граматай і “залатым” салодкім медалём.

Н. Якубчык, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”

Поделиться
Перейти к содержимому