Я вучуся ў звычайнай сярэдняй школе, у звычайным класе з музычным напрамкам. Але ўсе веды, што мы атрымлiваем, – незвычайныя. У нашай школе пануе асаблiвая атмасфера творчасцi, свята i цеплынi. Мне вельмi захацелася даведацца, як сябе адчуваюць i аб чым думаюць яе стваральнiкi, нашы настаўнiкi. Наступнае iнтэрв’ю я ўзяла ў адной з выкладчыц музыкi, маёй мамы, Наталлi Вiктараўны Гародка.
– Мама, ты можаш расказаць мне аб свёй прафесii i аб сабе?
– Так, калi ласка. Але на правакацыйныя пытаннi адказваць не стану (Усмiхаецца).
– Добра. Як ты можаш ахарактарызаваць сябе ў двух словах?
– Можна крыху болей? «Якая iмкнецца да iдэалу».
– Ва ўсiм?
– Менавiта. Але зараз размова iдзе пра музыку.
– Якiмi былi твае першыя крокi на шляху авалодвання музычным майстэрствам?
– Калi ўспомнiць самыя-самыя першыя, то гэта – бесперапынная гульня на дзiцячых музычных iнструментах. Мне бацькi ахвотна куплялi маленькiя цымбалы, маленькi раяль, бубен, металафон, нават быў малюсенькi гармонiк. Трэба дадаць, што ў той час я, як «выканаўца», заўсёды мела поспех у сваiх дзядуль i бабуль. Яны мне казалi: «Як прыгожа ты iграеш, грай, грай»! I я верыла iм i стукала па клавiшам яшчэ мацней (Смяецца). Цяпер я ўдзячна iм за iх цярпенне i натхненне.
– Як ты лiчыш, з чаго можа складацца сакрэт поспеху…
– Мала мець талент. Каб стаць добрым музыкантам, чалавеку неабходны працавiтасць, жаданне ствараць.
– Табе падабаецца твая прафесiя?
– Падабаецца. Наогул, мне падабаецца ўсё, што прыгожа цi незвычайна гучыць, што мае вобразны змест i глыбокi сэнс. I каб я не стала выкладаць фартэпiяна, то занялася б вывучэннем замежных моў.
– Якiмi якасцямi павiнен валодаць выкладчык музычных дысцыплiн?
– Для педагагiчнай дзейнасцi не пашкодзiць наяўнасць такiх якасцей, як неабыякавае стаўленне, дабрыня, чалавечнасць i шчырасць. Да гэтага пералiку трэба дадаць волю, мэтанакiраванасць i арганiзаванасць.
– Аб чым ты марыш?
– Кажуць, на шляху маленькага чалавека да дасягнення поспеху i станаўлення яго як асобы неабходна прысутнасць трох кампанентаў: добрага падручнiка, спрыяльнага асярoддзя i выдатнага настаўнiка. Мая мара – паспрабаваць у сваёй працы максiмальна наблiзiцца да стварэння такiх умоў. Спадзяюся, што такiм чынам магу ўнесцi свой невялiкi ўклад у справу развiцця i выхавання падрастаючага пакалення, якому, безумоўна, належыць будучае нашай дзяржавы.
– Дзякуй, што згадзiлася даць iнтэрв’ю. Гэта было цiкава. Жадаю табе поспехаў у здабыццi новых iдэй i iх рэалiзацыi!
Маргарыта Гародка, вучаніца 6 “А” класа ДУА “Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма”