Раніцай у чацвер, 24 снежня, у касцёл святога Андрэя харцэрамі быў дастаўлены Віфлеемскі агонь.

Прыхаджане замерлі, і ў цішыні сустрэлі агонь веры.

— Раней у калядныя вечары распальвалі печы, сядалі, глядзелі на агонь  і так хацелі гэтага цяпла. Цяпло у халодныя зімнія вечары абагравала. Сёння мы атрымліваем такі агонь, які будзе нас абаграваць. Гэта незвычайны агонь, ён Віфлеемскі — сімвал нараджэння Езуса Хрыста. Нам патрэбна гэта святло – святло Хрыста, веры і надзеі. Занясём агонь нашай веры, у калядныя дні  і таксама далей па жыцці, нашым блізкім і тым, у каго ён ужо патух і каму варта нанава яго даць, – адзначыў пробашч парафіі св. Андрэя айцец Віталь.

Пасля службы кожны змог запаліць сваю свечку дабра і аднесці дадому.
Таццяна ДЗЕНІСЮК

Поделиться
Перейти к содержимому