Немагчыма абысці ўвагай Дзень памяці воінаў-інтэрнаціяналістаў – тым больш, што сярод слонімцаў ёсць тыя, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак. Афганская вайна ? гісторыя, а гісторыю неабходна ведаць, асабліва падзеі, якія закранулі людзей, што жывуць побач.
У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Гістарычнае краязнаўства” Слонімскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Анішчык Ніны Міхайлаўны ўзгадалі падзеі Афганскай вайны, жыхароў Слонімшчыны, якія загінулі ў Афганістане. Выступленне гурткоўцаў суправаджалася дэманстрацыяй прэзентацыі, фільма “Афган: 1979-1989”, заснаванага на рэальных падзеях, відэароліка “Сыходзілі хлопцы з Афгана”, была арганізавана тэматычная выстава “Час выбраў нас”, з якой вучні змаглі даведацца пра сапраўдных герояў вайны. Колькі б гадоў ні прайшло, людзі зноў і зноў будуць вяртацца да тых падзей. Бо гэта гісторыя краіны, нашых родных, блізкіх, знаёмых.

На мерапрыемстве прысутнічаў воін-афганец Салішчаў Аляксандр Львовіч. З вялікай цікавасцю школьнікі слухалі аповед аб службе ў Афганістане, аб цяжкасцях салдацкага жыцця, ваенных буднях і гераізме маладых воінаў, якія з’яўляюцца сапраўдным прыкладам мужнасці, годнасці і самаахвярнасці. Шмат пытанняў узнікала ў час размовы, і на кожнае вучні атрымлівалі поўныя і змястоўныя адказы. Мы ўпэўнены, што мерапрыемства пакінула штосьці важнае ў сэрцы кожнага, прымусіла задумацца, многае пераасэнсаваць і пераацаніць адносіны да жыцця, таварышаў, сваёй Радзімы.
Ярмолава Таццяна Анатольеўна,
метадыст ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

Поделиться
Перейти к содержимому