Сярод шэрагу агульнашкольных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, заняла сваё месца і класная гадзіна “Адзінства народа – падмурак шчаслівага дзяцінства”, удзельнікамі якой сталі навучэнцы 5 класа. Нягледзячы на сур’ёзную тэму, дзеці не засталіся пасіўнымі слухачамі, больш таго, на прапанову класнага кіраўніка далучыцца да падрыхтоўкі класнага мерапрыемства адгукнуліся цэлыя сем’і. Так, сям’я Шушняевых падрыхтавала плакат “Усе мы розныя, але мы адзіны”, сачыненне з вытрымкамі з кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” стала калектыўнай творчай работай сям’і Славуціч, падборкай фотаздымкаў з уласнага альбома на тэму “Адзінства сям’і – у адзінства народа” падзялілася сям’я Буранка. Спрабавалі дзеці сябе і ў “вопытах”. Аказалася, бярозавыя пруцікі па адным вельмі лёгка ламаюцца, затое нязломныя яны, калі іх многа.
Дата 17 верасня 1939 года для пяцікласнікаў была новай, але яе дапамагло запомніць наша сумеснае “наступленне” з Чырвонай арміяй з мэтай ажыццяўлення гістарычнай справядлівасці – вярнуць Заходнюю Беларусь у склад тагачаснай БССР.
Завяршальным акордам мерапрыемства стала падсумаванне ў выглядзе калажа, падрыхтаванага сям’ёй Жук, які сцвярджаў: пад мірным небам незалежнай краіны шчаслівае дзяцінства, а значыць, шчаслівая будучыня.
Вольга Блізнюк, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 5 класа Новадзявяткавіцкай СШ