Лета-час адпачынку.  Зразумела, што мы спадзяёмся заўсёды на добрае  правядзенне часу. Як жа яго  не змарнаваць? Адказ на гэта пытанне вырашаны для выхаванцаў профільна-аздараўленчага лагера “Наследнікі”, які працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Слоніма”. Мэта лагера – стварэнне камфортнага, пазнавальнага і творчага асяроддзя для паўнавартаснага адпачынку, аздараўлення, развіцця і фарміравання лідарскіх якасцяў, уменняў і навыкаў пры дапамозе ўключэння выхаванцаў лагера ў грамадска-карысную і сацыяльна значную дзейнасць.

У першы лагрны день быў пакладзены пачатак этнапраекта. Выхавальнікі Захарчук І.У., Аўсеец Л.У. правялі заняткі па інтарэсах па напрамках: «Абрады маёй краіны» і “Постаці краі майго”. Тэма праектнай часткі “Хрышчэнне немаўляці”. Занятакі прайшлі ў выглядзе метаду “Інтэрв’ю”.

Захарчук І.У. праводзіла ў форме інтэлектуальнай гульні “Гадзіну беларускай мовы”. Дзеці размаўлялі на беларускай мове, знаходзілі матэрыялы пра “Старадаўнія беларускія стравы”, складалі меню для кафэ з беларускай кухняй. Аўсеец Л.У. паказала майстар-клас па складанні і запаўненні асабістых «маршрутны карт» на кожны дзень.

Ніхто не будзе адмаўляць, што горад Слонім – гэта своеасаблівы музей пад адкрытым небам, дзе многія вуліцы ўпрыгожваюць унікальныя архітэктурныя помнікі, дзе маставыя захоўваюць адбіткі ног самых вядомых дзеячаў мінулага, дзе жывы непаўторны дух  стагоддзяў. У лагеры адкрыта рубрыка турыстычна-краязнаўчых экскурсій па «Нязведаных маршрутах малой радзімы», у рамках якой выхаванцы склалі экскурсію і распавялі пра гісторыю слонімскіх вуліц. І першай з іх невыпадкова абраная вуліца Камсамольская, на якой знаходзіцца наша школа, якая калісьці насіла назву «Замкавая» і, на думку многіх даследчыкаў, была першай слонімскай вуліцай.

18.06 2019 у лагеры праводзіўся Дзень беларускай мовы.Дэвізам дня  на атрадным кругу быў выбраны слоган “ДАЙ РАЗГРУЗКУ МОВЕ РУСКАЙ, ГАВАРЫ ПА-БЕЛАРУСКУ”. Выхавальнікі і вучні дамовіліся ўвесь дзень размаўляць на беларускай мове. Інфармацыйная хвілінка пра правілы бяспечных паводзін праведзена была на беларускай мове Захарчук І.У.Далей праходзілі заняткі па інтарэсах “Знатакі беларускай мовы”, дзе спаборнічалі дзве каманды “Рамонкі “ і “Васількі” ў веданні спецыфічных беларускіх слоў, прыкметаў і павер’яў.  Пяць тураў прайшлі на адным дыханні. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі Качумеева Д, Дабрыян М., Свірыдоўская А., Галубковіч У., Бякрэнь А.

Падарожжа па старонках гісторыі г.Слоніма “ Старадаўняе мінулае” правяла Аўсеец Л.У. Конкурс малюнкаў на асфальце “Я беларус” вызначыўся небывалай крэатыўнасцю. Вучні малявалі асацыятыўныя рады не толькі традыцыйных рэчаў і прадметаў, а таксама адлюстроўвалі свой уласны погляд на рэчаіснасць.

Выхавальнік лагера Захарчук І.У.; дырэктар лагера Лапікава А.В.

Поделиться
Перейти к содержимому