Эстафету свята беларускага пiсьменства ў гэтым годзе прыняў горад Слонiм, якi належным чынам падрыхтаваўся да сустрэчы гасцей свята, сустрэў iх добраўпарадкаванымi вулiцамi, плошчамii дамамi. Горад значна прыхарашыўся, над новым аблiччам Слонiмапа працавалi сотнi будаунiкоў.
Улiчваючы слаўныя лiтаратурныя традыцыi, у Слонiме свята пiсьменства вырашылi адзначыць з асаблiвым размахам. Праграма складзена такiм чынам, каб было цiкава i дарослым, i дзецям. Арганiзатары падрыхтавалi для яго ўдзельнiкаў мноства сюрпрызаў. У рэжыме нон-стоп жыхароў i гасцей горада знаёмяць з беларускай культурай шматлiкiя творчыя калектывы. Артысты падрыхтавалi канцэртныя праграмы, а лiтаратары – шматлiкiя тэматычныя мерапрыемствы и аўтограф-сесии.
На працягу гэтага щик-эндау горадзе працуе мноства святочных пляцовак, якiя прасякнуты тэматыкай асветнiцтва i лiтаратуры. Самай маштабнай стала пляцоўка фестывалю кнiгi i прэсы, на якой кожны наведвальнiк, ад малога да старога, можа знайсцi патрэбную, цiкавую i карысную для сябе лiтаратуру. На цэнтральнай плошчы па вулiцы Чырвонаармейскай размясцiлiся павiльёны «Кнiгi I прэса Рэспублiкi Беларусь», «Друкарскi двор XVI стагоддзя», «Слова пiсьменнiка» ,праекты «Кнiгi-пераможцы Нацыянальнага i Мiжнароднага конкурсаў «Мастацтва кнiгi», «Кнiгi, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «Кнiгi, прысвечаныя Году малой радзiмы» I iнш. Ужо ў першыя гадзiны працы фестывалю на пляцоўку прыходзiлi наведвальнiкi.
Многа людзей сабралася ля «Друкарскага двара», дзе аўтар праекта «У пошуках страчанага» Уладзiмiр Лiхадзедаў i яго памошнiкi знаёмiлi з друкарскiмi станкамi мiнулага, з тым, як у часы Францыска Скарыны выраблялася папера, друкавалася кнiга. Кожны жадаючы мог аддрукаваць на старажытным друкарскiм станку старонку Бiблii. Але и гэта яшчэ быщ не найвялиушы сюрпрыз для гасцей. Спецыяльна для свята беларускага пiсьменства аўтар праекта вырабiў фiгуру зубра з дэталяў друкарскага станка.
– Мы усёй сям’ёй паспелi пахадзiць па розных павiльёнах, –– дзелiцца уражаннямi жыхар Слонiма. Дзянiс. –Выбар кнiг вельмi ўразiў – прадстаўлена лiтаратура на любы густ, для любога ўзросту. Уразiлi таксама фотавыстаўка ў аддзеле рамёстваў i традыцыйнай культуры, «Друкарскi двор» (мая дачка паспрабавала аддрукаваць старонку Бiблii). Думаю, за два днi фестывалю кнiгi i прэсы прыемных уражанняў у нас стане яшчэ больш.
Мы таксама вырашылi наведаць фотавыставу у аддзеле рамёстваў. На ёй былi прадстаўлены работы фотамастака з Мiнска Уладзiслава Цыдзiка. Уладзiслаў Станiслававiч прайшоу доўгi працоўны шлях. Быў галоўным аграномам калгаса, працаваў у Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, быў дэпутатам Палаты прадстаунiкоў. З’яуляецца таксама бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР па прыжках у вышыню. Але ж натхненне знайшло творцу щ фотавобразах. Фотаработы Уладзiслава Цыдзiка, якi за сваё жыццё пабываў у многiх кутках нашай краiны, прысвечаны галоўным чынам прыродзе i архiтэктуры Беларусi, яе людзям. Дарэчы, у адным з гэтых фотаальбомаў ёсць i фотаздымки ансамбля «Лiдчанка» Палаца культуры горада Лiды.
– Цудоуна, што у Беларусi кожны год праводзiцца свята беларускага пiсьменства,– лiчыць Уладзiслаў Станiслававiч. – Такiя святы даюць жыхарам гарадоў, дзе яны праводзяццца, мноства станоўчых эмоцый, а самi гарады становяцца яшчэ больш добраўпарадкаванымi i прыгожымi.