Падведзены вынікі абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”, у якім удзельнічалі майстры з сямнаццаці раёнаў Гродзенскай вобласці.

Майстры ДУК «Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў» таксама прадставілі свае работы — Алеся Несцяровіч – кампазіцыю «Быт беларускiх сялян», Аляксандра Мароз – пано ў тэхніцы роспісу па тканіне «Беларускiя кветкi» і пано «Сядзiба Пуслоўскiх», Іна Пацынка – кампазіцыю «Абуджэнне жыцця», Ларыса Альховік – творы ў тэхніцы роспісу па шкле «Сынковiцкая царква» і «Гуканне вясны».

Анастасія Зелянко з творам «Святы i абрады беларусаў», які выкананы ў тэхніцы аплікацыі саломкай, у намінацыі «Лепшы нацыянальны сувенiр, якi адлюстроўвае агульнабеларускія каштоўнасцi, традыцыйную нацыянальную культуру» стала Лаўрэатам першай ступені. Алена Міхед атрымала спецпрыз за вышытае гладдзю пано «Кветкі» (фрагмент абрадавага ручніка ў стылі дэкаратыўнага  пано).

Віншуем пераможцаў.






Таццяна ДЗЕНІСЮК

Поделиться
Перейти к содержимому