Аб’яўлены конкурс на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў Слоніме сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі

Як вядома, Дзень беларускага пісьменства ў 2019 годзе будзе праводзіцца ў Слоніме.

Арганізатарам конкурсу выступае галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя партнёры – выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».

Конкурс праводзіцца з 17 ліпеня па 20 жніўня 2019 года.

8a79959def190b95d66f057e67512f2a.jpg

У ім могуць браць удзел друкаваныя СМІ, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі.

Для разгляду прымаюцца работы, апублікаваныя з 15 ліпеня па 20 жніўня 2019 года. Аформленыя работы падаюцца ў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, або па электроннай пошце uirp@mail.grodno.by, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі ў тэрмін да 20 жніўня 2019 года.

Для падвядзення вынікаў конкурсу створана журы.

Лаўрэаты па асвятленні тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў перыяд правядзення конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:

– лепшы рэспубліканскі друкаваны СМІ;

– лепшы рэгіянальны друкаваны СМІ;

– лепшая публікацыя ў рэспубліканскім друкаваным СМІ;

– лепшая публікацыя ў рэгіянальным друкаваным СМІ.

У кожнай намінацыі вызначаюцца па два пераможцы.

c2fe7eb5f5dcb6110c87201d14b6975c.jpg

Падчас ацэнкі прадстаўленых на конкурс матэрыялаў журы будзе ўлічваць актуальнасць і сацыяльна-культурную значнасць, аўтарскае майстэрства, арыгінальныя метады падачы матэрыялу.

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу пройдзе 1 верасня 2019 года ў Слоніме.

Поделиться
Перейти к содержимому