Першае Міжнароднае свята паэзіі “О, Навагрудскі край – мой родны дом….” да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе ў Навагрудку. Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму.
– У гэтым годзе свята будзе вельмі маштабным, – распавялі арганізатары, – і будзе ісці 5 дзён. За гэты час мы правядзём і навукова-практычную канферэнцыю. Таксама запрашаем усіх на канцэрт арганнай музыкі і на прагляд фільма. Вядома, усе мерапрыемствы будуць прысвечаны вялікаму земляку.
Праграма
5 кастрычніка, пятніца
Помнік Адаму Міцкевічу
10:35-10:45 – урачыстае ўскладанне кветак да помніка паэта.
Філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», «Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж».
11:00-15:30 – навукова-практычная канферэнцыя
«Адам Міцкевіч – талент, непадуладны часу», прысвечаная праблемам захавання і папулярызацыі творчай спадчыны Адама Міцкевіча.
У канферэнцыі бяруць удзел вядучыя гісторыкі, філолагі, супрацоўнікі музеяў, культуролагі і іншыя спецыялісты, навуковыя інтарэсы якіх звязаны з рознымі аспектамі міцкевічазнаўства і актуалізацыі спадчыны Адама Міцкевіча.
Пляцоўка каля дзіцячага садка №12 (вул. Драздовіча, 3) 4а
Урачыстае адкрыццё дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №12 г.Навагрудка», пасадка алеі памяці Адама Міцкевіча.
6 кастрычніка, субота
Храмы горада Навагрудка
10:00 – Акцыя «Памяць» (малітва ў храмах г. Навагрудка).
Плошча імя Леніна, галоўная сцэна.
11:00-13:00 – урачыстае адкрыццё свята.
Выступленне Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр» з праграмай «Я маю край, радзіму дум маіх…»;
13:00-17:00 – канцэртная праграма вядучых творчых калектываў Гродзенскай вобласці «Мелодыі малой радзімы»;
17:00-18:30 – пясочнае шоу па матывах паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» у выкананні мастака пясочнай анімацыі, члена саюза дызайнераў, удзельніка восеньскага салона ў Парыжы Ганны Каханоўскай;
прыгатаванне кулінарнага шэдэўра – бісквітнага пірага «З простых слоў вянок сплятаю…»;
17.00 – 18.00 – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле Святога Міхаіла;
18:30 – 20:00 – эстрадны канцэрт маладых выканаўцаў з Брэстчыны «О, Навагрудскі край!»;
20:00 – 20:15 – вогненна-піратэхнічнае шоу з хадулістамі;
20:15 – 22:00 – Open-air «Прысвячэнне Песняру»;
10:00 – 21:00 – работа горада майстроў «Шырокі свет маіх вытокаў»;
10:00 – 21:00 – кірмаш – продаж «Жыві ў шчасці, Наднямонскі край»;
Курган Бессмяротнасці (прысвечаны Адаму Міцкевічу)
13:00 – 14:00 – літаратурна-музычная пляцоўка «Чытае дружна Мінск і Навагрудак мае творы…».
Музычнае суправаджэнне: скрыпка – Анісім С.М., «Узорны» хор «Салавейка» – Раманюк Н.А., «Узорны» ансамбль цымбалістаў «Каляровыя ноткі» – Ляскоўская Н.С.
Помнік Адаму Міцкевічу
13:30-14:00 – падвядзенне вынікаў конкурса малюнкаў навучэнцаў школ раёна «Любыя сэрцу мясціны… »;
Алея ліхтароў
13:00-15:00 – «Мясціны Міцкевіча вачыма юных мастакоў Навагрудчыны» – пленэр-выстава навучэнцаў мастацкага аддзялення Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў;
Сквер Адама Міцкевіча
12:30-16:00 – арт-пляцоўка «Міцкевіч і мы»;
Дом –музей А. Міцкевіча ў Навагрудку
9:00 – 21:00 – інтэрактыўныя экскурсіі «У бацькоўскім доме…»;
13:30 – 15:00 – літаратурная гасцёўня «Музы Міцкевіча», «Чытаем Міцкевіча разам»;
15:15 – 16:30 – падвядзенне вынікаў конкурса «Прысвячэнне песняру»;
16:30 – 17:30 – паказ фільма «Пан Тадэвуш» (1928 год);
Пляцоўка каля гасцініцы «Навагрудак» (вул. Міцкевіча,12)
16:00- 16:30 – урачыстая цырымонія адкрыцця музея пад адкрытым небам «Страчаная спадчына»;
Спартыўная зала (вул. Валчэцкага,10)
10:00 – турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Адама Міцкевіча;
Гарадскі парк
З 11.00 – спаборніцтвы па агульнай фізічнай падрыхтоўцы «Планета здароўя»;
Пляцоўка каля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (вул. Малы Замак, 26)
З 11.00 – настольны тэніс, шахматы, шашкі – «Спартыўныя захапленні»;
Навагрудскі гісторыка – краязнаўчы музей
9:00 – 21:00 – цікавыя падарожжы па музею з гістарычнымі асобамі;
16:00-17:00 – прэзентацыя філатэлістычнай выставы «Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі»
(найбольш поўныя калекцыі марак на тэрыторыі Беларусі, прысвечаныя Адаму Міцкевічу і Ігнату Дамейку).
Чаша Замка
12.00-17.00 – выступленні рыцарскіх клубаў «Старажытная эпоха»;
З 12.00 – катанне на конях;
14.00 – парад паветраных змеяў;
17:00 -17:30 – тэатралізаванае прадстаўленне «Вальсы эпохі Міцкевіча»;
17:30-18:30 – майстар-клас па гісторыка-побытавых танцах «Чароўныя крокі мінуэта»;
Пляцоўка Навагрудскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы№2 (вул. Савецкая – аграрны каледж).
3-5 – кастрычніка
18:00 – спаборніцтвы па міні-футболе «Залатая восень»;
6-7 кастрычніка
10:00 – спаборніцтвы па міні-футболе «Залатая восень»;
Тэрыторыя Навагрудскай раённай бібліятэкі
11:00-18:00 – інтэрактыўная пляцоўка «Малая радзіма вялікага паэта»;
Інфармацыйна-турыстычны цэнтр
12:30 – 16:00 – квэст-экскурсія «Пазнай Навагрудак».
7 кастрычніка, нядзеля
Кінатэатр «Звязда »
12:00-14:00 – бясплатны паказ фільмаў «Адам і Марыля» (1988г.);
«Два стагоддзі: А.Міцкевіч»
– велапрабег «Шляхам Міцкевіча» (г.Навагрудак – возера Свіцязь);
– паказ анімацыйнай праграмы на возеры Свіцязь «Мяне натхняла ты на творы…».
Што? Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Дзе? Навагрудак.
Калі? 3-7 кастрычніка.