Асноўнай ідэяй рэалізацыі праекта “ШАГ” з’яўляецца знаёмства вучняў з важнейшымі дасягненнямі Рэспублікі Беларусь за гады незалежнасці. Таму 24 лістапада ў нашай установе адукацыі прайшло чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме”Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці”. Вучні пазнаёміліся са зместам прапанаваных блокаў па прапанаванай тэме. Пасля перад вучнямі выступіў Пяцько А.А., які выконвае абавязкі дырэктара Слонімскага драбільна-сартавальнага завода, што знаходзіцца непадалёку ад аграгарадка Сялявічы. Аляксандр Аляксандравіч расказаў вучням пра арганізацыю вытворчасці па здабытку пяску, пазнаёміў з гісторыяй завода, адказаў на шматлікія пытанні навучэнцаў. Карысную інфармацыю атрымалі вучні пра прафесію экскаватаршчыка. Размова атрымалася цікавай і змястоўнай.
Слаута Вольга Станіславаўна, педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 8 класа