Студзень 2021 года парадаваў дзяцей і дарослых снегам і маразамі, але нашым птушкам-суседзям цяжка перажыць гэты час. Па статыстыцы, зімой ад бяскорміцы гінуць 8 птушкак з 10. Зімой кожны з нас можа стаць уладаром птушак. Як? Гэты сакрэт адкрылі вучні 1 “А” класа сярэдняй школы № 10 Слоніма падчас актыўнага ўдзелу ў акцыі “Птушкі ля кармушкі”, якую праводзіць грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Дзякуючы вучням і іх бацькам, 25 сталовак для птушак з’явілася ў дварах нашага мікрараёна.
Кожны можа дапамагчы птушкам перазімаваць. Дастаткова на простую фанерную палічку насыпаць крупы, насенне сланечніка, пакласці кавалачак сала і выставіць яе за акно. Палічка стане чароўнай, а кожны з нас стане ўладаром птушак! Ешце, любыя сябры, і жывіце ў двары!
Наталля НІЧЫПАРУК, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 10 Слоніма